Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам CSS Buttons
і можа ўтрымоўваць памылкі перакладу.
Арыгінальная версія дадзенага дакумента на ангельскай мове з'яўляецца адзінай нарматыўнай версіяй
Пераклад выканаў Шарылау Аляксандр (Sharilov Alexandr) - Law-Theory.ru.
Дакумент, з якога вы патрапілі сюды, выкарыстоўвае для ўпрыгожвання вонкавага выгляду табліцы каскадных стыляў (CSS). Тэхналогія CSS дакументавана WWW кансорцыумам (W3C) і прапануецца для пашыраных магчымасцяў адлюстравання змесціва дакументаў у фарматах HTML і XML.
Выкарыстоўваючы CSS, вы можаце кіраваць:
... і шматлікім іншым.
Вы можаце ўбудаваць табліцу стыляў у дакумент HTML, ці ўставіць спасылку на асобную табліцу стыляў, якая можа задаваць стылі неабмежаванаму ліку дакументау.
Сярод пераваг выкарыстання CSS можна адзначыць наступныя:
Стандарт CSS рэалізаваны ў мностве браўзараў, уключаючы Microsoft Internet Explorer, Mozilla Firefox, Opera, Apple Safari, Konqueror і Netscape Navigator.
Для далейшай інфармацыі о CSS, спецыфікацыях, і прыкладах гледзіце старонку рэсурсаў па CSS.
Калі вы вярстаеце старонкі з падтрымкай CSS, звернеце ўвагу на кнопкі, якія вы можаце дадаць на сваю старонку!